Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Remove ads

Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (укр.: Донбаський державний педагогічний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Славянску.

Хуткія факты Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

ВНУ заснавана ў 1939 годзе на базе педагагічнага вучылішча як настаўніцкі інстытут з двухгадовым тэрмінам навучання. У склад інстытута ўваходзілі тады два факультэты: гістарычны і філалагічны, на якія ў першы год паступілі 210 студэнтаў. У 1954 годзе Славянскі настаўніцкі інстытут набывае статус вышэйшай навучальнай установы з пяці- і чатырохгадовым тэрмінам навучання і новую назву - Славянскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 2011 годзе адбылося аб'яднанне Славянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта з Горліўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. Новая вышэйшая навучальная ўстанова атрымала назву "Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт".

Remove ads

Структура

  • Фізіка-матэматычны факультэт
  • Філалагічны факультэт
  • Факультэт пачатковай, тэхналагічнай і прафесійнай адукацыі
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт спецыяльнай адукацыі
  • Факультэт фізічнага выхавання
  • Факультэт гуманітарнай і эканамічнай адукацыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads