Данбас Арэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Данбас Арэна» (укр.: «Донбас Арена») — футбольны стадыён у Данецку, пабудаваны ў 2009 годзе, разлічаны на 52 187 гледачоў. Арэна з’яўляецца другой па ўмяшчальнасці ва Украіне і чацвёртай у СНД, пасля «Лужнікоў», НСК «Алімпійскі» і «Раздана». Хатні стадыён футбольнага клуба «Шахцёр». Знаходзіцца ў парку імя Ленінскага камсамола.
Пабудова стадыёна з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый абыйшлася ў 400 000 000 долараў ЗША[1]. Ён быў пабудаваны па ініцыятыве і з непасрэднай падтрымкай данецкага бізнесмэна, народнага дэпутата ўкраінскай Вярхоўнай Рады 5-га і 6-га скліканняў Рыната Ахметава.
Remove ads
Зноскі
- Афіцыйны сайт стадыёна «Данбас Арэна». Лічбы і факты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- Donbass Arena(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 14 лістапада 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads