Данецк
горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дане́цк (укр.: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 гадах — Юзаўка, у 1923 годзе — Троцк[2], у 1923—1941 і 1943—1961 гадах — Сталіна[3]) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Кальміўс.
Адміністрацыйны цэнтр Данецкай вобласці (намінальна, фактычна — Краматорск). Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
З красавіка 2014 знаходзіцца пад кантролем прарасійскай часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Данецк — развіты мегаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтр, г. зв. «шахцёрская» сталіца.
Remove ads
Этымалогія назвы
Горад атрымаў сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласці.
Насельніцтва
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 2014 год |
Рэальная колькасць насельніцтва горада значна адрозніваецца ад насельніцтва ў межах не толькі праз агламератыўнасць, але і праз няўзгодненасць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Напрыклад, вялікія мікрараёны Данскі і Усходні апынуліся за межамі горада і юрыдычна не адносяцца да яго тэрыторыі. Рэальнае насельніцтва горада (без агламерацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.
- 1926 — 174 тыс. чал.
- 1939 — 474 тыс. чал.
- 1959 — 708 тыс. чал.
- 1971 — 891 тыс. чал.[4]
- 1991 — 1160,7 тыс. чал.[5]
- 2001 — 1033,4 тыс. чал.[6]
Remove ads
Эканоміка
Эканоміку горада складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, на якіх працуюць каля 180 тысяч чалавек.
Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугалю, чорнай і каляровай металургіі, машынабудавання (вытворчасць горнага, металургічнага і іншага абсталявання, лядоўняў, кабеля, веласіпедаў і інш.), хімічнай (заводы хімрэактываў, пластмас і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасці.
Адміністрацыйны падзел

Будзёнаўскі раён Варашылаўскі раён Калінінскі раён Кіеўскі раён Кіраўскі раён | Куйбышаўскі раён Ленінскі раён Пятроўскі раён Пралетарскі раён |
Горад падзелены на 9 адміністрацыйных раёнаў:
- Будзёнаўскі раён
- Варашылаўскі раён
- Калінінскі раён
- Кіеўскі раён
- Кіраўскі раён
- Куйбышаўскі раён
- Ленінскі раён
- Пятроўскі раён
- Пралетарскі раён

Ва ўсіх раёнах горада створаны раённыя саветы, якія падпарадкаваны Данецкаму гарадскому савету.
Remove ads
Адукацыя і культура
Спорт
Футбольны клуб «Шахцёр» — пераможца кубка УЕФА 2009.
Вядомыя асобы
- Уладзімір Мікалаевіч Гапонаў (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі
- Раман Сямёнавіч Ваткін
- Дзмітрый Данілавіч Жарнасекаў (нар. 1959) — біяхімік. Доктар біялагічных навук.
- Сяргей Іванавіч Лебядзінскі (нар. 1959) — беларускі мовазнавец.
Зноскі
- Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов Архівавана 6 сакавіка 2016. // «Украина-Центр» № 47 2008
- Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
- Донецк // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Донецк // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- Всеукраїнський перепис населення 2001 года Архівавана 13 лютага 2007.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads