Данута Валенса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міраслава Данута Валенса (польск.: Mirosława Danuta Wałęsa, народж. Голось (польск.: Gołoś); нар. 25 лютага 1949, с. Крыпы, Вэнгроўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — жонка 6-га Прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу ў Венгрувэ. Працавала ў бацькоўскай гаспадарцы на вёсцы. У 1968 пераехала да сваякоў у Гданьск. Уладкавалася на працу ў кветкавы магазін.
Пазнаёмілася з электрыкам Лехам Валенсай, будучым палітычным дзеячам, кіраўніком незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» і Прэзідэнтам Польшчы (1990—1995). 8 лістапада 1969 года выйшла за яго замуж.
У сям’і Леха і Дануты Валенс нарадзілася восем дзяцей.
Ад імя мужа 10 снежня 1983 года ў Осла атрымала Нобелеўскую прэмію міру.
Будучы першай дамай Польшчы, узначальвала шэраг грамадска-культурных таварыстваў і арганізацый, у тым ліку была ганаровым прэзідэнтам Гданьскага фонду па культурным развіцці. У якасці ганаровага члена прымала ўдзел і курыравала правядзенне розных конкурсаў і работу грамадскіх арганізацый.
У 2011 годзе 300-тысячным накладам была надрукаваная аўтабіяграфія Дануты Валенсы «Мары і таямніцы», якая карысталася вялікім поспехам у чытачоў. У наступным годзе за кнігу яна была ўзнагароджана прэміяй Супергарантыя культурнай падзеі года, заснаванай рэдакцыяй TVP Kultura Польскага тэлебачання.
У 2012 Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, за выдатныя заслугі ў справе дэмакратычных пераменаў у краіне, дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, узнагародзіў Дануту Валенсу Камандорскім крыжам з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы[1].
У 2013 годзе выйшаў фільм «Валенса. Чалавек з надзеі» рэжысёра Анджэя Вайды, дзе распавядаецца пра палітычную кар’еру і асабістае жыццё Леха Валенсы. Ролю Дануты выканала Агнешка Грахоўская.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads