Данута Рамуальдаўна Мышко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Данута Рамуальдаўна Мышко (дзявоч. Сцяцкевіч, нар. 26 жніўня 1963, г. Гродна) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1993). Дацэнт (1999).

Хуткія факты Данута Рамуальдаўна Мышко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Гродне ў сям’і рабочага. Вучылася ў СШ № 4 і № 14. Скончыла аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага ўніверсітэта (1985).

Настаўнічала ў 8-годцы ў в. Нязбодзічы і ў Поразаўскай спецшколе-інтэрнаце Свіслацкага раёна (1985-87). У 1987-89 выкладала на кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта. З 1989 — на кафедры польскай філалогіі гэтага ўніверсітэта.

Скончыла завочна аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі навук у 1992. Дысертацыя кандыдата філалагічных навук прысвечана філасофскім аспектам навуковай фантастыкі С. Лема[1].

Друкуецца з 1989. Вывучае гісторыю і сучасны стан польскай паэзіі. Выдала навучальны дапаможнік для студэнтаў «Польская паэзія другой паловы XVIII стагоддзя» (Гродна, 1997). Аўтар навучальна-метадычных выданняў па гісторыі польскай літаратуры.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Польская паэзiя другой паловы XVIII стагоддзя: дапаможнік па курсу «Гісторыя польскай літаратуры (Асветніцтва)» для студэнтаў спецыяльнасці Г.02.03 «Славянскія мовы і літаратуры» / Д. Р. Мышко. — Гродна, 1997. (Форма імя па бацьку — «Раманаўна».)
  • Oda w poezji Stanisława Trembeckiego / Д. Р. Мышко // Literatury wschodniosłowiańskie : z najnowszych badań. — Białystok, 2010. — S. 325—329.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads