Данфас
дацкая кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Danfoss — дацкая кампанія, у якой працуе больш за 40 043 супрацоўнікаў па ўсім свеце. Данфас была заснавана ў 1933 годзе інжынерам Мадсам Клаўзенам[3].
Remove ads
Гісторыя
У 1933 годзе Мадс Клаўзен (1905—1966) заснаваў «Дацкі завод аўтаахаладжэння і агрэгатаў» (дацк.: Dansk Køleautomatik-og Apparatfabrik), пазней у 1946 годзе назва кампаніі была зменена на «Danfoss». Першым прадуктам быў пашыральны клапан для халадзільных установак, ён быў распрацаваны пасля вывучэння імпартных клапанаў з ЗША[3].
У 1941 годзе дзейнасць пашырылася да прадуктаў для ацяплення[3]. Тэрмастатычны вентыль радыятара быў вынайдзены Мэдсам Клаўзенам у 1943 годзе, пазней запатэнтаваны, а ў 1952 годзе рэкламаваўся як энергазберагальная прылада[4].
У 1962 годзе кампанія пачала вытворчасць сілавой электронікі. Першым прадуктм стаў выраблены на заказ выпрамнікі, пазней у 1968 годзе пачалася вытворчасць, першага ў сваім родзе ў свеце пераўтваральніка частаты VLT[5].
У 2014 годзе «Danfoss» набыла кампанію «Vacon», вытворца частотна-рэгулюемых прывадаў[6].
1 сакавіка 2022 года, у сувязі з увараваннем Расіі ва Украіну, кампанія прыняла рашэнне прыпыніць дзейнасць на тэрыторыі Расіі і Беларусі (працавала ў Расіі з 1993 года)[7]. 15 ліпеня «Danfoss» паведаміла, што ў сувязі з далейшай эскалацыяй на тэрыторыі Украіны, яны падпісалі пагадненне аб перадачы бізнесу ў Расіі і Беларусі мясцоваму менеджменту і спыняюць усе кантакты да верасня 2022 года[8].
Remove ads
Спасылкі
Зноскі
- По искам Danfoss (дацк.). denstoredanske.dk. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2019. Праверана 23 ліпеня 2022.
- Claus Møller Jensen. Ikonisk Danfoss-opfindelse fyldte 75 år (дацк.). jv.dk. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 23 ліпеня 2022.
- Niels Chr. Larsen. Sådan gjorde Danfoss frekvensomformere til et guldæg (дацк.). ing.dk (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014. Праверана 23 ліпеня 2022.
- Vacon to become part of Danfoss Group (дацк.). Danfoss (2 снежня 2014). Праверана 23 ліпеня 2022.
- Vacon to become part of Danfoss Group (англ.). Danfoss (2 снежня 2014). Праверана 23 ліпеня 2022.
- Danfoss announces local management buyout of its Russian businesses (англ.). Danfoss (15 ліпеня 2014). Праверана 23 ліпеня 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
