Данфермлін
горад у Шатландыі, Вялікабрытанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Данфе́рмлін (англ.: Dunfermline, шатл. гэл.: Dùn Phàrlain) — горад у Шатландыі. Размешчаны ў вобласці Файф на беразе заліва Фёрт-оф-Форт, паўночна-заходней Эдынбурга.

Данфермлін — адзін з гістарычных гарадоў Шатландыі. У Сярэднявечча тут размяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый каралёў Шатландыі (цяпер у развалінах). Данфермлінскае абацтва служыла іх магільным склепам. У 1624 г. старая частка горада згарэла і з тых часоў у сутнасці не аднаўлялася. З выхадцаў горада можна згадаць прадпрымальніка і філантропа Эндру Карнегі, харэографа Кенета Макмілана, удзельнікаў рок-гурта Nazareth, а таксама лідара гурта Jethro Tull Ена Андэрсана.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads