Даніла Парфіравіч Тамашоў
скрыпічны майстар і рэстаўратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніла Парфіравіч Тамашо́ў[2] (23 снежня 1875, в. Палошкава, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 10 сакавіка 1926) — майстар і рэстаўратар смычковых інструментаў.
З 1892 года вучыўся ў Кіеве, з 1896 года працаваў пад кіраўніцтвам А. Дзідло, вучня Ж. Б. Вільёма. З 1901 года самастойна вырабляў смычковыя інструменты ў Кіеве, з 1906 года — у Вялікім тэатры, кансерваторыі і іншых музычных установах Масквы.
Інструменты, вырабленыя Тамашовым, адзначаны ў 1911 годзе залатым медалём на выстаўцы ў Рыме. Захаваліся 26 скрыпак, 3 віяланчэлі яго работы. Адзін з яго інструментаў зберагаецца ў калекцыі рэдкіх музычных інструментаў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.
Remove ads
Зноскі
- Тамашо́ў Даніла Парфіравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 412. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads