Даніэле Дэ Росі
італьянскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніэле Дэ Росі (італ.: Daniele De Rossi; нар. 24 ліпеня 1983, Рым) — італьянскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2017). Вядомы па шматгадовым выступам за «Рому», дзе ў цяперашні час працуе галоўным трэнерам.
Чэмпіён свету 2006 года, пераможца моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004 года, срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2012 года, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах, найлепшы малады футбаліст Серыі A 2006 года, найлепшы італьянскі футбаліст Серыі A 2009 года.
У сакавіку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб зборнай Італіі[4]. З кастрычніка 2022 года па люты 2023 года працаваў галоўным трэнерам клуба СПАЛ. У студзені 2024 года пасля адстаўкі Жазэ Маўрынью ўзначаліў «Рому».
Remove ads
Узнагароды
- Кавалер ордэна За «заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2004)
- Афіцэр ордэна За «заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2006)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads