Даніэль Выгоўскі
(пам. 1740) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніэль Выгоўскі (? — 1740) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян менскі (1713—1740).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з роду Выгоўскіх герба «Габданк зменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны з Мяшчэрынаў герба «Польская Пагоня».
Быў старостам небароўскім і рэклінскім. Чашнік кіеўскі (1690—1704), канюшы вялікі літоўскі з 1708 года, кашталян менскі з 19 лютага 1713 года. У 1696 годзе быў паслом ад Вількамірскага павета на канвакацыйны сойм.
Быў жанаты з княжной Тэрэзай Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая першы раз выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Караля Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казіміра Сапегу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
