Даніэль Канеман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даніэль Канеман
Remove ads

Даніэль Канеман (англ.: Daniel Kahneman, іўр.: דניאל כהנמן, 5 сакавіка 1934(1934-03-05)[1][2], Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палесціне27 сакавіка 2024(2024-03-27)[3], Nunningen[d], Кантон Залатурн, Швейцарыя[4]) — ізраільска-амерыканскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай эканамічнай тэорыі і паводніцкіх фінансаў, у якіх аб'яднаныя эканомікс і кагнітівістыка для тлумачэння ірацыянальнасці адносін чалавека да рызыкі ў прыняцці рашэнняў і ў кіраванні сваімі паводзінамі. Знакаміты дзякуючы сваёй працы, выкананай сумесна з Амосам Тверскі і іншымі аўтарамі, па ўсталяванні кагнітыўнай асновы для агульных чалавечых памылак ў выкарыстанні эўрыстыкі, а таксама для развіцця тэорыі перспектыў; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за ўжыванне псіхалагічнай методыкі ў эканамічнай навуцы, асабліва — пры даследаванні фарміравання меркаванняў і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці» (сумесна з В. Смітам), нягледзячы на тое, што даследаванні праводзіў як псіхолаг, а не як эканаміст.

Хуткія факты Даніэль Канеман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Канеман нарадзіўся ў Тэль-Авіве, правёў свае дзіцячыя гады ў Парыжы, пераехаў у Палесціну ў 1946 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме ў 1954 годзе, пасля чаго працаваў у Арміі абароны Ізраіля, у асноўным у псіхалагічным аддзеле. Падраздзяленне, у якім ён служыў, займалася адборам і тэставаннем прызыўнікоў. Канеман распрацоўваў інтэрв'ю для ацэнкі асобы.

Пасля звальнення з войска Канеман вярнуўся ў Яўрэйскі ўніверсітэт, дзе праслухаў курсы логікі і філасофіі навукі. У 1958 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі і атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі ў 1961 годзе.

З 1969 года супрацоўнічаў з Амосам Тверскі, які па запрашэнні Канемана чытаў у Яўрэйскім універсітэце лекцыі аб ацэнцы верагоднасці падзей.

Працаваў у Прыстанскім універсітэце, а таксама ў Яўрэйскім універсітэце. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Economics and Philosophy».

Remove ads

Зноскі

1. Daniel Kahneman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Daniel Kahneman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Daniel Kahneman, Nobel laureate who upended economics, dies at 90Washington Post. Праверана 27 сакавіка 2024.

4. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X

5. Národní autority České republiky Праверана 31 сакавіка 2024.

6. Daniel Kahnemanwww.nasonline.org. Праверана 23 мая 2019.

7. Professor Daniel KahnemanАмерыканская акадэмія мастацтваў і навук. Праверана 23 мая 2019.

8. Kahneman, Daniel: Az MTA köztestületének tagjaiMTA köztestületi tagok adatbázisa. Праверана 23 мая 2019.

9. Dr. Daniel KahnemanАмерыканскае філасофскае таварыства. Праверана 23 мая 2019.

10. Excmo. Sr. Dr. D. Daniel KahnemanКаралеўская акадэмія эканамічных і фінансавых навук. Праверана 27 сакавіка 2024.

11. Fellows of the Econometric SocietyЭканаметрычнае таварыства. Праверана 6 красавіка 2023.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads