Даніэль Свароўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даніэль Свароўскі
Remove ads

Даніэль Свароўскі ням.: Daniel Swarovski; 24 кастрычніка 1862, Йіржэцін-пад-Букавау — 23 студзеня 1956, Ватэнс, Аўстрыя) — аўстрыйскі інжынер, заснавальнік аўстрыйскай хрустальнай імперыі Swarovski.

Хуткія факты Даніэль Свароўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на тэрыторыі Аўстра-Венгерскай імперыі, у горнай вёсцы Георгіенталь (ням.: Georgenthal; чэш. Jiřetín pod Bukovou), на поўначы горнай Багеміі, на радзіме багемскага шкла. Займаўся скрыпкай і канструяваннем электраабсталявання. У 1883 годзе наведаў Міжнародную электрычную выставу ў Вене, дзе пазнаёміўся ​​з машынамі, вынайдзенымі Эдысанам, і пабачыў магчымасці новых тэхналогій у шкляной прамысловасці. У пачатку 1890 гадоў Свароўскі займаўся праектаваннем машыны для аўтаматычнай агранкі крышталяў, атрымаў патэнт на машыну, якая апрацоўвае крышталічныя камяні з беспрэцэдэнтнай дакладнасцю.

Пасля вынаходства машыны для спецыяльнай масавай апрацоўкі хрусталю, у 1895 годзе, ён перабраўся з Багеміі ў Ціроль, дзе ў вёсцы Ватэнс заснаваў завод па вытворчасці вырабаў з хрусталю. Першапачаткова фірма, утвораная Даніэлем Свароўскі сумесна з дзелавым партнёрам з Парыжа, называлася «Daniel Swarovski & Co», потым атрымала назву «Swarovski».

У першыя гады працы фірмы Свароўскі займаўся паляпшэннем тэхналогіі агранкі і шліфоўкі крышталяў, давёўшы яе да дасканаласці. Гэты тэхналагічны склад да гэтага часу з’яўляецца таямніцай кампаніі і захоўваецца ў строгім сакрэце.

Якасць атрыманых крыштальных вырабаў дазволіла разглядаць іх як альтэрнатыву каштоўным камяням і дыяментам. Сёння ўпрыгожванні з крышталямі Swarovski разглядаюцца спецыялістамі як самастойны від ювелірнага мастацтва.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads