Дарол Эрнандэс-Зіненка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дарол Эрнандэс-Зіненка (нар. 15 лістапада 1989, Гавана, Куба) — кубінскі баскетбаліст. Мае беларускае паходжанне, маці родам з Беларусі. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў прафесійную кар’еру на Кубе, пасля гуляў у Мексіцы, Эквадоры.
У 2014 годзе па прыездзе ў Беларусь прыходзіў трэніравацца ў баскетбольны клуб «Цмокі», але з-за таго, што не былі аформлены ўсе патрэбныя дакументы, былі складанасці для супрацы. Выступаў за беларускія клубы БДУ (2014—2015), «Гродна-93» (2015—2016, 2024), ЦАР-Барысфен (2018—2019, 2020—2021), «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» (2021—2023).
У сезоне 2024/25 выступаў за расійскі клуб Чалбаскет (Чалябінская вобласць)[2].
Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 2021—2022 гадах[3]. Раней прыцягваўся на збор беларускай нацыянальнай каманды ў 2016 годзе[4][5].
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2021/2022.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2015/2016, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2021, 2022.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2020.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads