Дарфур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарфур
Remove ads

Дарфур (араб. دار فور; «зямля народнасці фур») — сёння рэгіён на захадзе Судана, раён міжэтнічнага Дарфурскага канфлікту, які перарос ва ўзброенае супрацьстаянне паміж цэнтральным урадам, нефармальнымі праўрадавымі арабскімі ўзброенымі атрадамі «джанджавідаў» і паўстанцкімі групоўкамі мясцовага экватарыяльнага насельніцтва.

Thumb
Сцяг Дарфура
Thumb
Султанат Дарфур на карце Афрыкі 1885 г.
Thumb
Дарфур (тры штата) на карце Судана

На працягу некалькіх соцень гадоў існаваў незалежны султанат Дарфур. У 1899 ён быў далучаны да Судана англа-егіпецкімі войскамі. Вобласць падзелена на тры штата: Заходні Дарфур, Паўднёвы Дарфур і Паўночны Дарфур, якія аб’яднаны Часовым Урадам Дарфура. З-за генацыду мясцовага экватарыяльнага насельніцтва (народнасці фур) арабскімі ўзброенымі атрадамі Дарфур апынуўся ў стане гуманітарнай катастрофы і надзвычайнай сітуацыі з 2003 года.

31 ліпеня 2007 г. пачалася міратворчая аперацыя ААН і Афрыканскага Саюза. У ліпені 2010 года быў павінен прайсці рэферэндум аб будучыні рэгіёну. Жыхарам трэба было адказаць на пытанне ці жадаюць яны, каб Дарфур складаўся з трох асобных штатаў або застаўся адзін аўтаномны рэгіён Дарфур са сваёй канстытуцыяй і ўрадам.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads