Дарыя Срна
харвацкі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́рыя Срна (харв.: Darijo Srna; нар. 1 мая 1982, Меткавіч, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы па выступах за данецкі «Шахцёр», дзе доўгі час быў капітанам. У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам «Шахцёра».
Remove ads
Клубная кар’ера
«Хайдук»
Пасля заканчэння акадэміі Дарыя апынуўся ў спліцкім «Хайдуку», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сціпэ Плецікоса. Калі Дарыя ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з заграбскім «Дынама» ў фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паражэнне з лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыя, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне і атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.
«Шахцёр»
Мог перайсці ў «Шальке 04», дортмундскую «Барусію», «Рому», «Кайзерслаўтэрн» і кіеўскае «Дынама»[3]. Аднак «Шахцёр» быў найбольш пэўны і прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі з’ехалі ва Украіну, і Дарыя прыняў прапанову з Данецка.
Харвацкі легіянер дэбютаваў у «Шахцёры» 12 ліпеня 2003 года ў матчы супраць запарожскага «Металурга». Бернд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусціў Срна на замену замест бразільца Брандау. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» з лікам 3:0. Першы матч за «Шахцёр» у еўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЕФА 24 жніўня 2003 года супраць бухарэсцкага «Дынама»[4].
У снежні 2016 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Срны ў «Барселону», аднак абаронца застаўся ва Украіне. У верасні 2017 года была пацверджана станоўчая допінг-проба Срны і пазней ён быў дыскваліфікаваны да 22 жніўня 2018 года. У красавіку 2018 года абвясціў аб зыходзе з «Шахцёра».
«Кальяры»
У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Кальяры»[5].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.
Трэнерская кар’ера
У чэрвені 2019 года вярнуўся ў данецкі «Шахцёр», калі стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Луіша Каштру[6]. З 2020 года стаў працаваць спартыўным дырэктарам клуба.
У кастрычніку 2023 года, пасля звальнення Патрыка ван Леўвена[7] і да прызначэння Марына Пушыча[8] быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Шахцёра».
Дасягненні
«Хайдук»
- Чэмпіён Харватыі: 2001
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2003
«Шахцёр»
- Чэмпіён Украіны (10): 2005, 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Украіны (8): 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Украіны (8): 2005, 2008, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads