Дарэмскае Евангелле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дарэмскае Евангелле — вельмі няпоўнае астраўное Евангелле VII стагоддзя, цяпер захоўваецца ў Кафедральнай бібліятэцы Дарэмскага сабора (MS A.II.17). Адно фоліа гэтага рукапіса цяпер у Кембрыджскім Каледжы Магдалены (Pepysian MS 2981). Толькі два цалкам аформленыя фоліа захаваліся: Распяцце (самае старажытнае ў англійскім мастацтве) і Інцыпіт Евангелля ад Іаана, але абодва яны знаходзяцца ў дрэнным стане. Верагодна, першапачаткова Евангелле ўтрымлівала партрэты евангелістаў і дывановыя старонкі, як і ў іншых падобных астраўных Евангеллях. Манускрыпт быў створаны ў Ліндзісфарне і патрапіў у Дарэм, калі манахі Ліндзісфарна рушылі ў туды з-за набегаў вікінгаў. Дарэмскае Евангелле было напісана тым жа пісцом, які напісаў Евангелле з Эхтэрнаха .
У Дарэмскай кафедральнай бібліятэцы захоўваецца яшчэ фрагмент Евангелля , які часам называюць «Дарэмскім Евангеллем», але часцей сустракаецца назва «Дарэмскім Фрагментам Евангелля».
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads