Дарэмскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарэмскі замакmap
Remove ads

Дарэмскі замак (англ.: Durham Castle) — нармандскі замак тыпу motte and bailey, размешчаны ў англійскім горадзе Дарэм на скалістым уцёсе над ракой Уір. Побач з ім стаіць яшчэ адзін помнік сусветнай спадчыны — Дарэмскі сабор.

Хуткія факты Дарэмскі замак, Краіна ...

Дарэмскі (або Дэргемскі) замак быў узведзены ў XI стагоддзі адразу пасля нармандскай заваёвы Англіі для абароны паўночных зямель ад шатландцаў. Ён служыў рэзідэнцыяй дарэмскага біскупа, права прызначэння якога меў кароль. У пачатку XIV стагоддзі князь-біскуп Энтані Бек пабудаваў у замку парадную залу даўжынёй звыш за 30 метраў — адну з самых вялікіх у Англіі.

З часам біскупы наведвалі замак ўсё радзей і ён заняпаў. Пасля заснавання Дарэмскага ўніверсітэта біскуп Эдвард Малтбі ў 1837 годзе перадаў у дар універсітэту ўвесь замак з двума капэламі — старажытнай нарманскай (каля 1078) і познегатычнай капліцай Танстолу (1540). Дасведчаны архітэктар Энтані Сэлвін прыстасаваў данжон для размяшчэння студэнтаў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads