Дар’енскі заліў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дар’енскі заліўmap
Remove ads

Дар’енскі заліў (ісп.: Golfo del Darién) — заліў у паўднёва-заходняй частцы Карыбскага мора, размешчаны ля берагоў Панамы і Калумбіі. Удаецца ў сушу на 165 км, яго вузкая паўднёвая частка выдзяляецца ў заліў Ураба, размешчаны паміж Карыбана-Поінт і мысам Цібурон. На беразе заліва Ураба размешчаны калумбійскі партовы горад Турба.

Хуткія факты Дар'енскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...

Глыбіня Дар’енскага заліва ў адкрытай частцы перавышае 2000 м. Сярэдняя гадавая тэмпература вады складае 26 °C, салёнасць — больш за 36 ‰. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, вышынёй 0,6 м. На паўднёвым беразе заліва размяшчаецца дэльта ракі Атрата. Паўднёва-заходні бераг заліва заняты так званым Дар’енскім прабелам — адзіным няскончаным участкам Панамерыканскай шашы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads