Дасакратыкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дасакратыкі — умоўная назва старажытнагрэчаскіх філосафаў ранняга перыяду (VI—V стагоддзя да н.э.), а таксама іх пераемнікаў IV ст. да н.э., якія тварылі па-за рэчышчам атычнай сакратычнай і сафістычнай традыцый.

Гісторыя

Упершыню тэрмін «дасакратыкі» быў уведзены ў 1903 годзе, калі нямецкі філолаг Герман Дыльс сабраў у сваёй кнізе «Фрагменты дасакратыкаў» («Die Fragmente der Vorsokratiker») тэксты філосафаў, якія жылі да Сакрата. Кніга ўключала больш за 400 імёнаў разам з фрагментамі арфічных і іншых дафіласофскіх тэакасмагоній.

Вучэнне

Асноўным прадметам філасофствавання ў дасакратыкаў быў космас. Яны ўяўлялі, што ён складаецца са звычайных пачуццёвых стыхій: зямлі, вады, паветра, агню і эфіру, якія ўзаемна пераходзяць адна ў адну ў выніку згушчэння і разрэджання. Чалавек і сфера сацыяльнага, як правіла, не вылучаліся дасакратыкамі з агульнакасмічнага жыцця. Індывід, грамадства, космас у дасакратыкаў падпарадкоўваліся дзеянню адных і тых жа заканамернасцей.

Remove ads

Школы

Дасакратыкі традыцыйна падзяляюцца на прадстаўнікоў іанійскай філасофіі (Мілецкая школа, Геракліт, Дыяген Апаланійскі), італійскай філасофіі (піфагарэйцы, элеаты) і атамістаў. Часам да дасакратыкаў памылкова прылічаюць і сафістаў, але гэта не зусім карэктна, з прычыны таго, што большасць сафістаў былі сучаснікамі Сакрата і ён з імі актыўна спрачаўся. Акрамя таго, вучэнне сафістаў моцна адрозніваецца ад вучэння дасакратыкаў.

Прадстаўнікі

Найбольш вядомыя наступныя дасакратыкі:

Літаратура

Спасылкі

  • Артыкул «Дасакратыкі» Архівавана 25 верасня 2011. у Новай філасофскай энцыклапедыі на сайце Інстытута філасофіі РАН
  • Сайт placita.org Архівавана 1 сакавіка 2021., прысвечаны вывучэнню антычных сведчанняў пра вучэнні дасакратыкаў.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads