Дашнакцуцюн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дашнакцуцюн
Remove ads

Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (АРФ), Дашнакцуцюн (арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն (ՀՅԴ) — «Армянская рэвалюцыйная супольнасць») — адна з найстарэйшых армянскіх палітычных партый. Створана ў 1890 годзе ў Тыфлісе (Тбілісі).

Хуткія факты Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (Дашнакцуцюн), Лідар ...

Афіцыйная назва на рускай мове — Армянская революционная федерация «Дашнакцутюн» (АРФ «Дашнакцутюн»). Праграмай 1894 года зафіксаваны прынцыпы раўнапраўя народаў і рэлігій, развіццё нацыянальнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на прынцыпах калектывізму. Тэрарызм, таксама быў улучаны партыяй у тактычны арсенал[8].

У 1918—1920 гадах «Дашнакцуцюн» — кіруючая партыя ў Рэспубліцы Арменіі.

З дня абвяшчэння незалежнасці 28 мая 1918 г., Арменія была ў бесперапынных войнах амаль з усімі сваімі суседзямі, апроч Ірана — з Турцыяй, Грузіяй, Азербайджанам. І як завяршальны этап, у выніку ўварвання і ваенных дзеянняў супольных войскаў турэцкіх кемалістаў, расійскіх бальшавікоў і азербайджанцаў, у снежні 1920 г., Рэспубліка Арменіі спыніла сваё існаванне. Арменія абвяшчалася незалежнай сацыялістычнай рэспублікай, створаны Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт у складзе 5 членаў ад Камуністычнай партыі і левых дашнакаў, і 2 членаў Дашнакцуцюн па пагадненні з камуністамі.

У 1907—1960 гадах — член Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. З 1996 года зноў бярэ ўдзел у яго працы ў якасці назіральніка, у 1999 годзе атрымала кансультацыйны статус, а з 2002 года аднавіла паўнапраўнае членства ў гэтай арганізацыі[9].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads