Даўспрунк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўспрунк, Даўспрунг, Доўспрунг (літ. Dausprungas, ст.-руск. Довъспроункъ) (? — пасля 1219 да вясны 1238) — князь літоўскі.
Імя
Імя Даўспрунк (Доўспрунг) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова Dau- звязаная з літоўскім daug "шмат". Другая Sprung- ад літоўскага sprugti "бегчы", sprunga "бегае", яна сінанімічная асновам Ei-, Jo-, якія таксама ад дзеясловаў руху eiti "ісці", joti "ехаць (конна)".
Імя значыць "Той, хто шмат рухаецца".
Remove ads
Біяграфія
Упершыню згадваецца ў канцы 1219[2] года калі разам з малодшым братам Міндоўгам, як трэці з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з іншымі шаснаццаццю літоўскімі князямі — жамойцкімі, дзяволцкімі, Рушкавічамі і Булевічамі заключылі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі.
«Бж҃иимъ повелениемь . прислаша кнѧзи Литовьскии . к великои кнѧгини Романовѣ . и Данилови и Василкови . миръ дающе бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи се старѣшеи . Живинъбоудъ . Давъѧтъ . Довъспроункъ . братъ его Мидогъ . братъ . Довъӕловъ . Виликаилъ . а Жемотьскъıи кнѧз̑ Ерьдивилъ . Въıкъıнтъ . а Роушьковичевъ . Кинтибоуть . Вонибоут̑ . Боутовить . Вижѣикъ . и сн҃ъ его Вишлии . Китении . Пликосова . а се Боулевичи . Вишимоут̑ егоже оуби Миндого тъ . и женоу его поѧлъ . и братью его побилъ . Едивила . Спроудѣика . а се кнѧзи . из Дѧвол̑твъı . Юдьки . Поукѣикъ . Бикши . Ликиикъ си же вси миръ даша . кн҃зю Данилови . и Василкоу . и бѣ землѧ покоина . Лѧхом же не престающимъ . пакостѧщимъ . и приведе на нѧ Литвоу И воеваща Лѧхъı . и много оубиства створиша в нихъ ❥» [3]
Імаверна памёр да вясны 1238[4] года, калі Даніла Раманавіч паслаў літоўцаў на чале з Міндоўгам разам з Ізяславам Новагародскім ваяваць супраць Конрада Мазавецкага. Даўспрунк быў жанаты з сястрой жамойцкіх князёў Эрдзівіла і Вікінта, вядомыя два іх сыны — Таўцівіл і Едзівід, а таксама дачка — жонка Данілы Раманавіча.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads