Даніла Раманавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дані́ла Рама́навіч (укр.: Данило Галицький; 1201 або 1204 — 1264) — князь галіцкі (1205—1206, 1211—1212, 1229—1231, 1233—1235, 1238—1264), уладзімірскі (1215—1231), вялікі князь кіеўскі (1240), першы кароль рускі (1254—1264).
Remove ads
Біяграфія
Сын Рамана Мсціслававіча. Пасля доўгай і напружанай барацьбы аднавіў і адбудаваў Галіцка-Валынскую дзяржаву, створаную яго бацькам. З пераменным поспехам адбіваў мангольскую экспансію, адначасова нейтралізуючы ваенныя спробы заходніх суседзяў умешвацца ва ўнутраныя справы яго дзяржавы.
З 1211 княжыў у Галічы, у 1212 выгнаны, з 1221 — на Валыні. У 1229 завяршыў аб’яднанне валынскіх зямель, у склад якіх былі ўключыны Бярэсце, Кобрын, Бельск, Драгічын; яму падпарадкоўваліся таксама тураўскія і пінскія князі. У 1223 годзе ўдзельнічаў у бітве з мангола-татарамі на Калцы, быў паранены. Разбіў сілы Добжыньскага ордэна ў бітве пад Драгічынам (1237 ці 1238). У 1238 годзе канчаткова авалодаў Галічам, у 1239 — Кіевам, стаў вялікім князем кіеўскім.
Спрыяў развіццю гарадоў, прыцягваючы туды рамеснікаў і купцоў. Пры ім былі пабудаваны Холм, Львоў, Крамянец, Данілаў, Стажок, абноўлены Драгічын. Перанёс сталіцу Галіцка-Валынскага княства з Галіча ў Холм.
Ваяваў супраць Польшчы і Венгрыі (1245), літоўскіх феадалаў, прымусіў яцвягаў плаціць даніну. Канфліктаваў з літоўскімі князямі Міндоўгам і Войшалкам. Сын Данілы Раманавіча Шварн быў жанаты з дачкой Міндоўга, а другі сын — Раман — атрымаў ад Міндоўга Новагародак, Ваўкавыск і Слонім.
Каб стварыць кааліцыю супраць мангола-татараў, у 1254 годзе прыняў ад Папы Рымскага каралеўскую карону (каранаваўся ў Драгічыне). Выступаў супраць пашырэння каталіцтва. У 1259 годзе вымушаны прызнаць залежнасць ад манголаў і ў 1260—1261 гадах па іх загадзе знішчыць некаторыя гарадскія ўмацаванні ў княстве.
Перыяд яго княжання быў часам найбольшага эканамічна-культурнага ўздыму і палітычнага ўзмацнення Галіцка-Валынскай дзяржавы. Мяжа княства праходзіла па Карпатах, Дняпры і Дунаі, пры ім яно стала адной з найбуйнейшых дзяржаў у Еўропе.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads