Да заўтра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Да заўтра
Remove ads

«Да заўтра» (іншая назва фільма «Белы омут») — беларускі чорна-белы нямы фільм 1929 года вытворчасці Белдзяржкіно, кіна-фабрыкі «Савецкая Беларусь» ў Ленінградзе.

Хуткія факты Да заўтра, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

20-я гады ХХ стагоддзя, Заходняя Беларусь — у складзе Польшчы. Дзеянне фільма адбываецца ў беларускай гімназіі. Галоўныя героі — дзеці-сіраты (Ліза Малевіч, Язэп Шумейка), якія жывуць у дрэнных сацыяльных умовах: дырэктарка інтэрната Ганна Антонаўна Баверда забірае сабе рэчы і прадукты, якія ім дасылаюць у якасці дабрачыннасці.

Гімназісты цікавяцца жыццём у Савецкай Беларусі, чытаюць савецкія газеты. Сын дырэктаркі інтэрната Барыс Баверда, які навучаецца разам з дзецьмі, даносіць на вучня старэйшых класаў — Язэпа Шумейку. Яго затрымліваюць за распаўсюд нелегальнай літаратуры. Гімназісты аб’яўляюць Барысу байкот. Ён сыходзіць з гімназіі і ідзе працаваць у паліцыю. Сяброўка Язэпа Ліза Малевіч рыхтуе перадачу для Язэпа, але за гэтую спробу яе выганяюць з гімназіі. Ліза ідзе працаваць наймічкай у мясную лаўку пані Пухальскай.

Князь Куракін, былы коннагвардзеец, а цяпер прыказчык і палюбоўнік пані Пухальскай, спрабуе яе зняважыць. Абараняючыся, Ліза выпадкова забівае князя. Яе прывозяць у паліцыю, дзе працуе Барыс. Падчас вобыску ў Лізы знаходзяць забароненую літаратуру, якую ёй далі сябры з гімназіі на захаванне. Ліза абвінавачана ў палітычным забойстве і супрацоўніцтве з Масквой. Нягледзячы на яе непаўналецце, ей пагражаюць катаржныя працы. Падчас суда, гімназісты разам з Язэпам, якога вызвалілі з турмы, разкідваюць з залі ўлёткі, арганізуюць дэманстрацыю. Язэп аднимае ў Барыса паліцэйскую форму, пераапранаецца ў яе і разам з сябрамі вызваляе Лізу.

Беларускую гімназію зачыняюць, пры ўваходзе ў яе стаіць варта. Язэп, Ліза і Казік вырашаюць нелегальна перасекчы мяжу з СССР, каб жыць там.

Remove ads

У ролях

  • Ганна Баверда — К. Чэбышова
  • Барыч Баверда — М. Празароўскі
  • Ліза Малевіч — Р. Свярдлова
  • Язэп Шумейка — Георгій Самойлаў
  • Князь Куракін — М. Вітаўтаў

Тэхнічныя дадзеныя

  • Малюнак: чорна-белы
  • Гук: мона

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads