Да злучэння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Да злучэння
Remove ads

«Да злучэння» — беларуская рэлігійная газета грэка-католікаў у Заходняй Беларусі. Выдавалася ў 19321937 у Вільні на беларускай мове (рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 г. — у Папскай духоўнай семінарыі ў г.Дубна Ровенскай вобласці). Рэдактар святар А. Неманцэвіч. Друкавала хроніку рэлігійнага жыцця, Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння уніі на Беларусі. Змясціла працу М. Бярдзяева «Аб’яднанне хрысціян Усходу і Захаду». Мела куток для дзяцей. Сярод сталых аўтараў святары Б. Пачопка, Я. Урбан і інш.

Хуткія факты «Да злучэння», Арыгінальная назва ...
Thumb
«Да злучэння!»

Выйшла 60 нумароў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads