Шыркаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шы́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шыркі.

Хуткія факты Шыркаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Загацкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Загачча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета[1]. 27 красавіка 1957 года ў склад Камайскага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і Краскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 снежня 1966 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дварчаны, сельсавет перайменаваны ў Дварчанскі сельсавет[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дварчанскага сельсавета 65 населеных пунктаў[4]. 17 мая 1985 года ў склад Камайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыркі, сельсавет перайменаваны ў Шыркаўскі[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева, Яськавічы) і Юнькаўскага (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы) сельсаветаў[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 744 чалавекі[7], з іх 89,5 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,0 % — палякі[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads