Двор-Савічы
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Двор-Са́вічы[1] (трансліт.: Dvor-Savičy, руск.: Двор-Савичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.
За 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя. У 1931 годзе арганізаваны калгас.
У паселішчы размешчаны філіял НДІ радыяцыі «Двор-Савічы» і эксперыментальная база НДІ сельскай гаспадаркі.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2].
Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай пераважна двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- 2004 год — 37 гаспадарак, 74 жыхары.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads