Джавані Антоніа Скаполі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джавані Антоніа Скаполі
Remove ads

Джавані-Антоніа Скаполі (італ.: Giovanni Antonio Scopoli, 3 чэрвеня 17238 мая 1788 года), італьянска-аўстрыйскі прыродазнавец.

Хуткія факты Джавані Антоніа Скаполі, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...

Быў прафесарам у Павіі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1723 года ў вёсцы каля Кавалезэ, у гістарычнай вобласці Ціроль (цяпер на тэрыторыі Італіі, раней належала Аўстрыі), у сям'і адваката. Атрымаў медыцынскую адукацыю ў Інсбрукскім універсітэце.

Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся доктарскай практыкай у Кавалезэ і Венецыі. Шмат падарожнічаў па тэрыторыі Альпаў, дзе збіраў энтамалагічныя і гербарныя калекцыі. Пазней працаваў урачом у Ідрыі, на тэрыторыі сучаснай Славеніі.

У 1761 годзе апублікаваў сваю вядомую працу «Атручванне ртуццю» (лац.: De Hydroargyro Іdrіensі Tentamіna). Даследаваўшы раслінны і жывёльны свет Крайны, выдаў кнігі па яе флоры (лац.: Flora Carnіolіca, 1760) і насякомых (Entomologіa Carnіolіca, (1763).

У 1769 годзе атрымаў званне прафесара хіміі і металургіі ў Горнай акадэміі Шэмніца (цяпер Славакія).

Працаваў разам з Ладзара Спаланцані над доказам тэорыі, паводле якой жыццё не можа самазараджацца, а жывыя істоты паходзяць ад іншых жывых істот.

У 1786 годзе Скаполі апісаў тыпавы від маскіта Phlebotomus papatasi.

У гонар Скаполі Н. Жакен назваў род раслін сямейства Паслёнавыя Scopolia Jacq. (Скаполія), ад якога паходзіць назва алкалоіда скапаламіну, які ўтрымліваецца ў ім.

У гонар Скаполі таксама названа некалькі відаў раслін, у тым ліку Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers. (Залозніца Скаполі).

Remove ads

Найважнейшыя працы

• Methodus plantarum (1754)
• Flora carniolica (1760)
• Tentamina physico-chymico-medica (1761)
• De Hydroargyro Idriensi Tentamina (1761)
• Introductio ad usum fossuinm (1763)
• Entomologia Carniolica, Viienna: Trattner. (1763)
• Anni Historico-Naturales (1769—1772)
• Principia mineralogiae (1772)
• Flora Carniolica (1772) Tom.I Архівавана 19 снежня 2010., Tom.II Архівавана 21 жніўня 2007.
• Fundamenta chemiae (1777)
• Fundamenta botanicae (1783)
• Deliciae Flora et Fauna Insubricae Ticini (1786—1788)
• Rudimenta metallurgiae (1789)
Remove ads

Зноскі

1. Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001.

2. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

3. Dr. Constant v. Wurzbach Scopoli, Johann Anton // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 33. — S. 210.

4. Giovanni Antonio Scopoli // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads