Джавані Бенедэта Кастыльёнэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джавані Бенедэта Кастыльёнэ (іт. Giovanni Benedetto Castiglione; 1607, Генуя — 1664, Мантуя) — італьянскі жывапісец і гравёр, прадстаўнік генуэзскай школы. Лічыцца аўтарам тэхнікі манатыпіі.
Выпрабаваў уплыў Ван Дэйка, Рубенса, Бернарда Строцы і Даменіка Феці, Нікала Пусэна. Працаваў у Генуі, Венецыі, Рыме. Майстэрства гравёра набыло Кастыльёнэ славу другога Рэмбранта, творчасць якога ён вывучаў. Асноўныя тэмы карцін мастака — біблейскія і міфалагічныя сюжэты, пастаральныя сцэны.
Remove ads
Зноскі
- Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads