Генуя (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Лігурыя, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́нуя (італ.: Provincia di Genova, ліг.: Provinsa de Zena) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Сталіца правінцыі — горад Генуя.
Remove ads
Геаграфія
У правінцыі Генуя размешчана мноства горных вяршыняў, найбольш высокая з якіх — Маджараска (1804 м). Мноства прыродных запаведнікаў.
16 з 67 камун правінцыі маюць выхад да мора.
Гісторыя
Правінцыя Генуя ўтворана 1 сакавіка 1860 года дэкрэтам караля Віктара Эмануіла II Савойскага. У гэтым жа годзе Лігурыя была падзелена на дзве вялікія правінцыі — Геную і правінцыю Порта Маўрыцыа (пазней Імперыя). 27 красавіка 1875 года Віктар Эмануіл II зацвердзіў герб правінцыі. Герб змяняўся ў 1933 годзе, з прыходам фашыстаў да ўлады.
Эканоміка
Вырошчваецца вінаград, алівы, персікі, лімоны, абрыкосы. Індустрыя сканцэнтравана галоўным чынам у горадзе Генуя.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генуя (правінцыя)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads