Джалал Талабані

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джалал Талабані
Remove ads

Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.

Хуткія факты Джалал Талабані, прэм’ер-міністр Ірака[d] ...

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.

На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідары абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.

Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).

7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.

Памёр 3 кастрычніка 2017 года[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Jalal (Dschalal) Talabani // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Jalal Talabani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads