Курдская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курдская мова
Remove ads

Курдская мова (كوردی, Kurdî, Köpди) — мова курдаў, адна з прадстаўніц паўночна-заходняй падгрупы іранскіх моў у складзе індаеўрапейскай моўнай сям’і. Распаўсюджаная ў рэгіёне, неафіцыйна званым Курдыстан.

Хуткія факты Курдская мова, Саманазва ...

Фактычна ўяўляе сабой некалькі моў (традыцыйна званых дыялектамі): курманджы (паўночнакурдская), сарані (цэнтральнакурдская), лакі, зазакі, гарані (два апошнія дыялекты, падобныя адзін да аднаго, істотна адрозніваюцца ад папярэдніх). Адрозненні ў фанетыцы і каранёвым складзе паміж імі нязначныя, аднак маюцца значныя адрозненні ў марфалогіі, таму паразуменне паміж носьбітамі названых дыялектаў амаль цалкам згублена. Гэта звязана з марфалагічнай перабудовай, якой падвергнулася ў Сярэднявеччы большасць іранскіх моў.

У цяперашні час пад «курдскай мовай» часцей за ўсё разумеюць тры дыялекты:

  • курманджы, або паўночнакурдская (Турцыя, Сірыя, Ірак, Іран, краіны постсавецкай прасторы, ЕС);
  • сарані, або цэнтральнакурдская (усходні Ірак, Іран);
  • пехлевані, або паўднёвакурдская (паўднёва-ўсходні Ірак, заходні Іран).

На дыялекце макрыяні, адным з варыянтаў сарані, размаўляюць у Піраншахры і Біджары. Мову лакі часта разглядаюць як разнавіднасць паўднёвакурдскай. Носьбіты моў зазакі (таксама вядомай як дымілі) і гарані ідэнтыфікуюць сябе як курды, але лінгвістамі гэтыя мовы часцей разглядаюцца як роднасныя курдскай.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads