Джамаат Ансар аль-Суна
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джамаат Ансар ас-Суна (араб. جماعة أنصار السنة; Суполка памочнікаў Суны) — ваяўнічая ісламісцкая групоўка, якая змагалася з ваеннай прысутнасцю ЗША і з новым урадам Іраку. Базавалася ў паўночных і цэнтральных раёнах краіны, уключала ў сябе курдскіх баевікоў[2] і арабскіх інтэрнацыяналістаў.
Remove ads
Гісторыя
Групоўка была заснавана ў верасні 2003 года з ліку былых членаў «Ансар аль-Іслам» і бежанцаў. Іх мэтай было выгнанне амерыканскай арміі з Ірака.
Пасля падвойнага суніцкага і шыіцкага паўстанняў вясной і летам 2004 года, а таксама наступнага скарачэння патрулёў ЗША і стварэння «забароненых» раёнаў у суніцкіх раёнах, баевікі «Джамаат Ансар ас-Суна» далучыліся да астатняга супраціва ў Фалуджы, Рамадзі, Самары і Бакубы.
У кастрычніку таго ж года гэта групоўка прыняла ўдзел у абароне Эль-Фалуджы[3]
У ліпені 2007 года прадстаўнікі Джаіш Ансар аль-Суна адыгралі важную ролю ў фарміраванні альянсу суніцкіх ваенізаваных груповак для падрыхтоўкі да вываду амерыканскіх і саюзных войскаў. Новы альянс складаўся з сямі груповак, якія выключалі «Аль-Каіду» і партыю Баас. Гэта размежаванне выявіла раскол паміж «Аль-Каідай» і «Аль-Сунай» з-за тактыкі, галоўным пунктам якога былі меркаваныя напады на іракскіх шыітаў[4].
У снежні 2007 года лідар арганізацыі Абу Абдула аш-Шафі апублікаваў камюніке, у якім прызнаў, што гэтая групоўка — проста яшчэ адна назва «Ансар аль-Іслам». Далей у камюніке гаварылася, што з гэтага моманту яны вернуцца да работы пад імем «Ансар аль-Іслам»[5].
Невялікая група, якая ўсё яшчэ выкарыстоўвала назву «Джамаат Ансар аль-Суна», актыўна ўдзельнічала ў воплеску актыўнасці баевікоў у 2014 годзе[6].
Remove ads
Тэрарыстычныя акцыі
Джаіш Ансар ас-Суна ўзяла на сябе адказнасць за некалькі выбухаў, здзейсненых тэрарыстамі-смяротнікамі ў Іраку, уключаючы разбуральныя напады на офісы двух асноўных курдскіх палітычных партый, ДПК і ПСК, у Эрбіле 1 лютага 2004 года, у выніку якіх загінулі па меншай меры 109 чалавек. Гэтыя ўдары сталі адной з самых крывавых нападаў, зробленых паўстанцамі з пачатку вайны[7][8].
Зноскі
- Ansar al-Sunna (AS) :: The Investigative Project on Terrorism . The Investigative Project on Terrorism. Праверана 7 November 2014.
- overview of letter from Ansar al-Sunna to Abu Hamza al-Muhajir, Combating Terrorism Center, United States Military Academy
- Malcolm Nance|Nance, Malcolm W., The Terrorists of Iraq|The Terrorists of Iraq: Inside the Strategy and Tactics of the Iraq Insurgency 2003–2014, CRC Press, 2014 ISBN 1498706894 ISBN 978-1498706896
- Ansar al-Sunnah Acknowledges Relationship with Ansar al-Islam, Reverts to Using Ansar al-Islam Name(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2009. Праверана 7 November 2014.
- Aymenn Jawad Al-Tamimi. Jamaat Ansar al-Sunna . Aymenn Jawad Al-Tamimi. Праверана 7 November 2014.
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads