Джамбатыста Марына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джамбатыста Марына
Remove ads

Джамбаты́ста Мары́на (італ.: Giambattista Marino; 18 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.

Хуткія факты Джамбатыста Марына, Асабістыя звесткі ...

Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Неапалі, у сям'і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасць да паэзіі і літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў запланаванай яго бацькам юрыдычнае кар'еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Неапалі.

Літаратурная спадчына Марына вялікая і разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (16021614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім змешчаныя вершаваныя каментары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міфалагічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Збіванне немаўлят». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».

Remove ads

Зноскі

  1. Martini A. MARINO, Giovan Battista // Dizionario Biografico degli Italiani — 2008. — Vol. 70. Праверана 14 лютага 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1128537'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q57019766'></a>
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>
  3. Giambattista Marino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads