Джон Нэнс Гарнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джон Нэнс Гарнер
Remove ads

Джон Нэнс «Кактус Джэк» Гарнер (англ.: John Nance Garner; 22 лістапада 1868 — 7 лістапада 1967) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў перыяд з 1933 па 1941 год.

Хуткія факты Джон Нэнс Гарнер, член Палаты прадстаўнікоў ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Гарнер нарадзіўся ў 1868 годзе ў акрузе Рэд-Рывер, штат Тэхас. Скончыў універсітэт Вандэрбільта. Навучаўся праву, і пачынаючы з 1890 працаваў у якасці адваката ў тэхаскім горадзе Ювалдзе, размешчаным у аднайменнай акрузе. З 1893 па 1896 ён займаў пасаду суддзі акругі. У 1898 годзе ён быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Тэхас. У перыяд з 1903 па 1933 быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, дзе з 1931 года займаў пасаду спікера.

У 1932 Гарнер выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі, аднак неўзабаве быў вымушаны падтрымаць іншага кандыдата ад дэмакратаў — нью-ёркскага губернатара Франкліна Рузвельта. Сам Гарнер балатаваўся ў віцэ-прэзідэнты. Гэты пост ён заняў у 1933 годзе.

Пасля перавыбрання Рузвельта ў 1937 годзе ў прэзідэнта і віцэ -прэзідэнта з’явіліся шэраг істотных рознагалоссяў. Гарнер падтрымліваў умяшальніцтва ва Флінцкую забастоўку, выступаў за збалансаваны федэральны бюджэт, а таксама выказваўся супраць намераў Рузвельта пашырыць склад Вярхоўнага суда ЗША.

Джон Гарнер памёр у 1967 годзе ва ўзросце 98 гадоў і 350 дзён, рэкардсмен-доўгажыхар сярод усіх віцэ-прэзідэнтаў ЗША.

Remove ads

Зноскі

1. John Nance Garner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. John Nance Garner // GeneaStar

3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads