Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт (англ.: Vanderbilt University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Нашвіл у штаце Тэнесі, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1873 годзе, універсітэт названы ў гонар прадпрымальніка Карнэліуса Вандэрбільта, які напачатку ахвяраваў вучэльне 1 мільён долараў ЗША ў надзеі, што яго дар і актыўная праца ўніверсітэта дапамогуць загаіць раны, нанесеныя амерыканцам Грамадзянскай вайной. Вучэльню сёння класіфікуюць як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. За выключэннем абсерваторыі, усе ўніверсітэцкія аб'екты размешчаны ў кампусе плошчай 1,3 км2 за 2 км ад цэнтра горада. Конкурс у Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высокіх у ЗША і складае ў сярэднім больш за 20 чалавек на 1 месца.
Сярод выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта 54 цяперашнія і былыя дэпутаты Кангрэса ЗША, 18 амбасадараў ЗША, 13 губернатараў штатаў ЗША, 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 2 віцэ-прэзідэнты ЗША і 2 суддзі Вярхоўнага суда ЗША. Сярод іншых вядомых выпускнікоў 3 лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі, 27 стыпендыятаў Родса, 2 лаўрэаты прэміі Оскар, 1 лаўрэат прэміі Грэмі, 6 стыпендыятаў Макартура, 4 кіраўніка замежных дзяржаў і 5 алімпійскіх чэмпіёнаў.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Школа музыкі
- Школа багаслоўя
- Школа інжынерыі
- Школа магістратуры і аспірантуры
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
- Школа менеджменту
- Каледж Пібадзі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads