Джон О’Шы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джон Фрэнсіс О’Шы (англ.: John Francis O’Shea, ірл.: Seán Ó Sé; нар. 30 красавіка 1981, Уотэрфард, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2001—2018). Быў здольны згуляць не толькі на пазіцыі цэнтральнага ці ўскрайняга абаронцы, але і на пазіцыі апорнага паўабронцы.
Remove ads
Кар’ера
«Манчэстэр Юнайтэд»
Далучыўся да клуба «Манчэстэр Юнайтэд» ва ўзросце 17 гадоў. Дэбют у складзе каманды адбыўся 13 кастрычніка 1999 года ў матчы на Кубак Англіі супраць клуба «Астан Віла», які скончыўся паражэннем «чырвоных д’яблаў» з лікам 0:3[3]. 2000 год правёў у арэндзе ў клубе «Борнмут», а на наступны год з’ехаў гуляць у кантынентальную Еўропу, правёўшы некаторы час у складзе бельгійскага клуба «Антверпен».
Вярнуўшыся дамоў цягам сезона 2002/03, стаў асноўным іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дэманструючы рознабаковую гульню на ўсіх пазіцыях абароны, а таксама на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона Джон стаў чэмпіёнам Англіі. У сезоне 2003/04 Рыа Фердынанд не гуляў паўгады з-за дыскваліфікацыі, атрыманай пасля пропуску тэсту на допінг[4]. О’Шы замяніў Фердынанда ў цэнтры абароны і дапамог «Манчэстэру» выйсці ў фінал Кубка Англіі, у якім манкуніянцы абгулялі «Мілуал» з лікам 3:0.
О’Шы дэманстраваў стабільную гульнявую форму ў сезоне 2004/05. У той час з’явіліся чуткі аб магчымым сыходзе ірландца з «Манчэстэра» ў «Ліверпул» або «Ньюкасл Юнайтэд», аднак гэтага не адбылося. 4 лютага 2007 года, падчас матча англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнхэма», Джон замяніў у браме Эдвіна ван дэр Сара, які зламаў нос падчас адбору мяча, бо да таго моманту клубам былі выкарыстаны ўсе тры замены[5].
«Сандэрленд»
7 ліпеня 2011 года Джон О’Шы афіцыйна стаў іграком «Сандэрленда». 30-гадовы ірландзец падпісаў кантракт на чатыры гады[6]. 27 жніўня О’Шы правёў першы матч за новы клуб, а 29 снежня 2012 года Джон упершыню забіў у складзе каманды, што, аднак, не зберагло «чорных катоў» ад паражэнні ў матчы супраць «Тотэнхэма»[7].
Па выніках сезона 2016/17 «Сандэрленд» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ўлетку 2017 года О’Шы ў якасці свабоднага агента пакінуў каманду. Аднак неўзабаве вярнуўся ў «Сандэрленд» і падпісаў новы аднагадовы кантракт з клубам. Па выніках сезона 2017/18 «Сандэрленд» зноў панізіўся ў класе. У чэрвені 2018 года О’Шы перайшоў у клуб Чымпіёншыпа «Рэдынг». У красавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.
Remove ads
Міжнародныя выступы
О’Шы дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірландыі 15 жніўня 2001 года, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў хатнім матчы супраць зборнай Харватыі. Яго дэбют скончыўся расчараваннем, бо на Джоне харвацкія ігракі зарабілі пенальці ў кампенсаваны час, што прывяло ў да голу ў браму Ірландыі, і выніку гульні 2:2. 19 жніўня 2003 года О’Шы забіў свой першы гол за нацыянальную каманду і прынес сваёй зборнай перамогу над Аўстраліяй з лікам 2:1[8].
Remove ads
Дасягненні
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Англіі (5): 2003, 2007, 2008, 2009, 2011
- Уладальнік Кубку Англіі: 2004
- Уладальнік Кубку Футбольнай лігі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Суперкубку Англіі (4): 2003, 2007, 2008, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads