Джордж Мастоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Дэніел Мастоў (англ.: George Daniel Mostow; 4 ліпеня 1923, Бостан — 4 красавіка 2017) — амерыканскі матэматык, геометр. Доктар філасофіі, эмерыт-прафесар Ельскага ўніверсітэта, член Нацыянальнай АН ЗША (1974).
Лаўрэат прэмій Стыла (1993) і Вольфа (2013, сумесна з Майклам Артынам).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і яўрэяў з Украіны, якія эмігравалі ў ЗША ў пачатку XX стагоддзя. Ступень доктара філасофіі атрымаў у Гарвардскім універсітэце. Стыпендыят Гугенхайма (1957).
З 1961 года працаваў у Ельскім універсітэце, у 1971—1974 гадах загадчык кафедры матэматыкі. З 1998 года ў адстаўцы як эмерыт-прафесар матэматыкі імя Генры Форда II — атрымаў гэтую імянную прафесуру ў 1980 годзе.
У 1987—1988 гадах прэзідэнт Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Remove ads
Зноскі
- George Daniel Mostow // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads