Джордж Шульц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Шульц
Remove ads

Джордж Прэт Шульц (англ.: George Pratt Shultz, нар. 13 снежня 1920, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Джордж Шульц, 11-ы United States Secretary of Labor[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. У 1938 годзе скончыў школу Loomis Chaffee School ў Канэктыкуце, затым вучыўся ў Прынстанскім універсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў 1942 годзе. Пасля гэтага паступіў у Корпус марской пяхоты ЗША, дзе служыў да 1945 года і даслужыўся да капітана. У 1949 г. атрымаў ступень PhD па прамысловай эканоміцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Падчас службы на Гаваях сустрэў сваю будучую жонку Алену Марыю О’Браэн (Helena Maria «Obie» O’Brien, 1915—1995). У іх было пяць дзяцей. У 1997 годзе ажаніўся з Шарлотай Мэйліярд Свіг (Charlotte Mailliard Swig) у Сан-Францыска.

Выкладаў на эканамічным факультэце і ў школе менеджменту Масачусецкага тэхналагічнага інстытута з 1948 па 1957, з перапынкам ў 1955, калі ён працаваў у Радзе эканамічных кансультантаў прэзідэнта Эйзенхаўэра. У 1957 году Шульц перайшоў у школу бізнесу Чыкагскага універсітэта, дзе стаў дэканам ў 1962 годзе.

Працаваў міністрам працы ў адміністрацыі Рычарда Ніксана з 1969 па 1970 год, пасля чаго стаў дырэктарам Адміністрацыйна-бюджэтнага кіравання Прэзідэнта ЗША. З траўня 1972 па травень 1974 года быў міністрам фінансаў. У гэты перыяд быў спынены Залаты стандарт долара і згорнутая Брэтан-Вудская сістэма.

У 1974 годзе пакінуў ўрад, каб стаць старшынёй і дырэктарам карпарацыі Bechtel.

Remove ads

Дзяржаўны сакратар ЗША

16 ліпеня 1982 года быў прызначаны прэзідэнтам Рональдам Рэйганам Дзяржаўным сакратаром ЗША. Некаторымі лічыўся «голубам» ў знешняй палітыцы. З іншага боку Шульц быў вядучым абаронцам ўварвання ЗША ў Нікарагуа. У 1983 году сказаў у Кангрэсе што: «Мы павінны выразаць Нікарагуанскую ракавую пухліну». Ён таксама быў супраць перамоваў з урадам Даніэля Артэгі. Падчас Першай інтыфады (гл. Араба-ізраільскі канфлікт), Шульц прапанаваў міжнароднае пагадненне аб аўтаноміі для Заходняга берага ракі Ярдан і сектара Газа. Прысутнічаў разам з віцэ-прэзідэнтам ЗША Дж. Бушам-старэйшым на пахаванні Л. І. Брэжнева 15 лістапада 1982 года ў Маскве.

Remove ads

Наступнае жыццё

Шульц пакінуў ўрад 20 студзеня 1989 года, але працягвае заставацца адным з стратэгаў Рэспубліканскай партыі. Шульц здзівіў многіх, першым з буйных рэспубліканцаў заклікаўшы да легалізацыі лёгкіх наркотыкаў. Ён падпісаўся пад зваротам, апублікаваным у New York Times 8 чэрвеня 1998 года, які абвяшчае: «Мы лічым, што глабальная вайна з наркотыкамі зараз прыносіць больш шкоды, чым самі наркотыкі».

У жніўні 2003 года Шульц быў прызначаны сустаршынёй (разам з Уорэнам Бафетам) Савета па эканамічнаму аднаўленню Каліфорніі, групы дарадцаў кандыдата ў губернатары Каліфорніі Арнольда Шварцэнэгера.

Зноскі

  1. Cunningham J. M. George P. Shultz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. George Pratt Shultz // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads