Арнольд Шварцэнэгер
амерыканскі культурыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арнольд Алоіз Шварцэнэгер (ням.: Arnold Alois Schwarzenegger; нар. 30 ліпеня 1947[1][2][…], Таль-Грац, акупаваная саюзнікамі Аўстрыя[d][3]) — амерыканскі культурыст (1964—1975, 1980), акцёр , кінарэжысёр, кінапрадзюсар (1970—цяперашні час), палітык (з 2003), прадпрымальнік.
Remove ads
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Уладальнік шэрагу прэмій па бодзібілдынгу, у тым ліку сяміразовы ўладальнік тытула «Містар Алімпія».
Аўтар кнігі «Класічная энцыклапедыя бодзібілдынгу», «Новая энцыклапедыя бодзібілдынгу», «Выхаванне культурыста». Складальнік зборніка індывідуальных трэніровачных праграм.
Кар’ера ў кіно
Першую ролю ў кіно атрымаў у 22 гады. «Геркулеса ў Нью-Ёрку» ён выконваў пад псеўданімам Стронг — на той момант для Галівуда яго сапраўднае прозвішча было занадта складаным для вымаўлення. Пасля выканаў галоўныя ролі ў такіх фільмах, як «Конан-варвар» (1982), «Тэрмінатар» (1984), «Каманда» (1985), «Драпежнік» (1987), «Чалавек бяжыць» (1987), «Поўны ўспамін» (1990), «Тэрмінатар 2: Судны дзень» (1991), «Праўдзівая хлусня» (1994), «Знішчальнік» (1996), «Канец дзён» (1999), «Тэрмінатар 3: Паўстанне машын» (2003) і інш. Мае шэраг прэмій у кінематографе[8].
Remove ads
Палітычная кар’ера
Палітык-рэспубліканец. 38-ы губернатар Каліфорніі (абраны ў 2003 годзе, перавыбраны ў 2006). Паўнамоцтвы губернатара мінулі ў 2011 годзе.
Бібліяграфія
- Арнольд Шварценеггер. Вспомнить всё. Моя невероятно правдивая история = Total recall. My unbelievably true life story. — 1-е выд. — (М.): Эксмо, 2015. — 640 с. — ISBN 978-5-699-78040-2.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads