Джоха Аль-Харты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Джоха Аль-Харты (араб. جوخة الحارثي, 16 ліпеня 1978, Аман) — аманская пісьменніца, лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2019 года за раман «Нябесныя целы» (араб. سيدات القمر, «Сайідат Аль-Камар», 2010).

Хуткія факты Джоха Аль-Харты, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Аль-Харты атрымала доктарскую ступень па класічнай арабскай літаратуры ў Вялікабрытаніі ў Эдынбургскім універсітэце,[2] які скончыла ў 2011 годзе.[3] Годам раней яе запрасілі выкладаць ва Універсітэт Султана Кабуса у Маскаце, у Амане, дзе станам на 2023 год яна займала пасаду асацыяванага прафесара класічнай літаратуры.[4]

Аль-Харты апублікавала тры зборнікі апавяданняў, тры дзіцячыя кнігі і чатыры раманы. Яна таксама з’яўляецца аўтарам акадэмічных прац.[5] Яе другі раман «Саідат Аль-Камар» быў перакладзены на англійскую мову Мэрылін Бут і выдадзены ў Вялікабрытаніі ў чэрвені 2018 года пад назвай «Нябесныя целы» (англ.: Celestial Bodies).[6] У 2019 годзе Аль-Харты і Бут атрымалі за яго Міжнародную Букераўскую прэмію. Такім чынам, раман «Нябесныя целы» стаў першым арабамоўным творам, адзначаным гэтай узнагародай, а таксама першым раманам жанчыны-пісьменніцы з Амана, апублікаваным у англійскім перакладзе.[7]

На рускай мове кнігу ўпершыню выпусцілі ў 2020 годзе ў выдавецтве «Эксмо». У лютым 2022 года кніга ўвайшла ў лонг-ліст прэміі «Ясная паляна» ў намінацыі «Замежная літаратура».[8]

У маі 2022 года ў перакладзе Мэрылін Бут таксама выйшаў трэці раман Аль-Харты «Нарынджа» (араб. نارنجة‬, 2016), які ў англамоўнай версіі атрымаў назву «Bitter Orange Tree» (з англ. «Горкае апельсінавае дрэва»).[6][9] Раман назвалі адным з лепшых перавыданняў у перакладзе за 2022 год[10], а таксама адным са 100 абавязковых да чытання твораў 2022 года па версіі часопіса «Time».[11]

Аль-Харці жыве ў Маскаце. Яна замужам, у яе трое дзяцей.[2][12]

Remove ads

Бібліяграфія

  • Manamat (Beirut: Lebanon: al-Mu’assassah al- 'Arabiyah li al-Dirasat wa al-Nashr, 2004).
  • Sayyidat al-Qamar (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2010). «Нябесныя целы», перакладчык Мэрылін Бут (Scotland: Sandstone Press, 2018).
  • Narinjah (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2016). Bitter Orange Tree, перакладчык Мэрылін Бут (New York: Catapult, 2022).
  • Harir al-Ghazala (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2021).

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads