Джузэпэ Контэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джузэпэ Контэ
Remove ads

Джузэпэ Контэ (італ.: Giuseppe Conte; нар. 8 жніўня 1964, Вольтурара-Апула, правінцыя Фоджа, Апулія, Італія) — італьянскі юрыст і палітык. Старшыня Савета міністраў Італіі з 1 чэрвеня 2018 года.

Хуткія факты Джузэпэ Контэ, Старшыня Савета міністраў Італіі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1988 годзе скончыў юрыдычны факультэт Рымскага універсітэта Ла Сапіенца. У 19921993 гадах Контэ быў стыпендыятам Нацыянальнага навукова-даследчага савета, праходзіў навучанне ў Ельскай школе права, Універсітэце Дзюкейна, Міжнародным інстытуце культуры ў Вене. Пазней ён таксама вучыўся ў Гіртан каледжы (Кембрыдж), Нью-Ёркскім універсітэце і Сарбоне.

Працаваў у Мальтыйскім універсітэце, выкладае прыватнае права у Фларэнційскім універсітэце і Універсітэце імя Гвіда Карлі ў Рыме. Член Камітэта па культуры ў эканамічнай арганізацыі «Конфіндустрыя». У 2013 г. Палатай дэпутатаў абраны ў Савет прэзідыума адміністрацыйнай юстыцыі.

Падчас выбарчай кампаніі ў 2018 годзе быў прапанаваны на пасаду міністра дзяржаўнага кіравання лідарам «Руху пяці зорак» Луіджы Дзі Маё.

21 мая 2018 года стаў кандыдатам у прэм’ер-міністры ад «Руху пяці зорак» і «Лігі Поўначы».[3]. 1 чэрвеня 2018 года быў абраны прэм’ерам.

Remove ads

Зноскі

  1. Conte a Salvini: il tuo uso dei simboli religiosi offende i credenti e la laicità dello StatoAGI, 2019. Праверана 24 кастрычніка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3606450'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads