Мальтыйскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мальтыйскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Мальтыйскі ўніверсітэт (мальт.: L-Università ta' Malta) — мальтыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мсіда.

Хуткія факты Мальтыйскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Папярэднікам універсітэта быў Мальтыйскі калегіум, заснаваны ордэнам езуітаў у 1592 годзе. Пасля выгнання езуітаў з Мальты ў 1768 годзе калегіум перайшоў ва ўласнасць Мальтыйскага Ордэна, і ў 1769 годзе гросмайстрам Мануэлам Пінту да Фансекам быў заснаваны ўніверсітэт. У 1798 годзе Напалеон Банапарт заваяваў Мальту, універсітэт быў закрыты. У 1800 годзе англічане занялі Валету сваімі войскамі, востраў стаў брытанскім пратэктаратам. Універсітэт быў адноўлены пад кіраўніцтвам сэра Аляксандра Бола, губернатара Мальты. У 1938 годзе кароль Георг VI пераназваў навучальную ўстанову ў Мальтыйскі каралеўскі ўніверсітэт. Слова «каралеўскі» было выдалена з назвы ўніверсітэта, калі Мальта стала рэспублікай у 1974 годзе.

Remove ads

Структура

  • Факультэт архітэктуры і грамадзянскага будаўніцтва
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт мастацтва
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт медыцыны і хірургіі
  • Факультэт педагогікі
  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт тэхнічных навук
  • Факультэт хірургічнай стаматалогіі
  • Факультэт эканомікі і права

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads