Джульета Мазіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джульета Мазіна
Remove ads

Джульета Мазіна (італ.: Giulietta Masina, 22 лютага 192123 сакавіка 1994) — італьянская актрыса, жонка кінарэжысёра Федэрыка Феліні, атрымала мянушку «Чаплін у спадніцы».

Remove ads

Біяграфія

Джулія Ганна Мазіна нарадзілася ў Сан-Джорджа-дзі-П’яна ў сям’і служачага і настаўніцы. Джулія была самай старэйшай з чатырох дзяцей. Ужо з ранніх гадоў яна праяўляла схільнасць да тэатра, танцаў і музыкі.

Пасля заканчэння пачатковай школы яе адправілі ў Рым да сваячкі, дзе яна трапіла ў гімназію сясцёр урсулінак. Джулія рыхтавалася стаць піяністкай, але паступіла ў Рымскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Пасля яго заканчэння Мазіна атрымала дыплом выкладчыка сучаснай літаратуры.

Падчас вучобы Джулія грала ў студэнцкім тэатры. Пазней яна атрымала запрашэнне ў тэатр Каверын. Акрамя таго, каб палепшыць сваю дыкцыю і пазбавіцца ад паўночна-італьянскага акцэнту, Мазіна пачала працаваць на радыё. Там яна выступала ў радыёперадачах, сцэнарыі да якіх пісаў будучы вядомы італьянскі рэжысёр Федэрыка Феліні, падпісваў у той час свае працы як «Федэрыка». Ён працаваў карыкатурыстам ў адным з часопісаў. Федэрыка патэлефанаваў Джуліі і сказаў, што хоча зрабіць фільм па гэтай п’есе, і папрасіў яе аб сустрэчы. У кастрычніку 1943 года яны пажаніліся. Менавіта па яго просьбе яна змяніла сваё імя і стала Джульетай.

Яе дэбютнай працай у кіно стаў фільм Альберта Латуады «Без жалю» (1947 год), у якім яна згуляла ролю прастытуткі Марчэлы — шчырай, з добрай, даверлівай душой. За гэтую ролю яна атрымала «Срэбраную стужку».

Яна памерла ў Рыме 23 сакавіка 1994 г., праз паўгады пасля смерці мужа. Мазіна была пахавана ў Рыміні побач з мужам.

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119117096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads