Джуліа Кловіа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джуліа Кловіа
Remove ads

Джуліа Кловіа (італ.: Giorgio Giulio Clovio; харв.: Juraj Julije Klović, мянушка Мачэда (Macedo); 1498, непадалёк ад Црыквеніцы5 студзеня 1578, Рым) — італьянскі жывапісец-мініяцюрыст.

Хуткія факты Джуліа Кловіа, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў адным з манастыроў на сваёй радзіме ў Харватыі, пазней — у Італіі пад кіраўніцтвам Джуліа Рамана.

Кловіа быў некаторы час прыдворным жывапісцам венгерскага караля ў Афене, пасля чаго, пастрыгшыся ў манахі, жыў у Мантуі і Рыме, дзе наступіў росквіт яго таленту дзякуючы вывучэнню творчасці Мікеланджэла. Уславіўся цудоўнымі мініяцюрамі, якімі, па замове валадарных і шляхетных асоб і багатых манастыроў, упрыгожваў малітоўнікі, набажэнскія кнігі і іншыя рукапісы.

Remove ads

Творчасць

Яго галоўныя творы — мініяцюры раскошнага канону Багародзіцы, створанага для кардынала Фарнезэ («Часаслоў Фарнезэ»), «Распяцце з прадстаячай Марыяй Магдалінай» (у галерэі Піці ў Фларэнцыі), «Богамаці, якая аплаквае Збавіцеля, знятага з крыжа» (у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), «Сцэны з жыцця імператара Карла V» (у Брытанскім музеі ў Лондане), ілюстрацыі да «Боскай Камедыі» Дантэ (у ватыканскай бібліятэцы ў Рыме) і інш.

Thumb
Пакліканне Іаана. Пергамент. Каля 1532. Бібліятэка манчэстэрскага ўніверсітэта
Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.

2. Prijatelj K. CLOVIO, Giorgio Giulio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1982. — Vol. 26.

3. Art UK — 2003.

4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

5. askArt — 2000.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads