Тубкаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тубкаль — самая высокая гара Атласкіх гор і Марока, размешчана на паўночным захадзе Афрыкі. Налічвае 4165 метраў і з’яўляецца найвышэйшым пунктам Марока.[1] Знаходзіцца за 60 км на поўдзень ад горада Маракеш у аднайменным нацыянальным парку.
Гара размешчана сярод парэзанага цяснінамі скалістага ландшафту, у якім вылучаюцца і іншыя падобныя і вельмі высокія вяршыні. Узімку на Тубкале ляжыць снег і ён становіцца цэнтрам гарналыжнага спорту, аднак да лета снег цалкам растае.
Для гары такой вышыні на Тубкаль адносна нескладана ўзысці, прынамсі ў летнія месяцы. Сярод альпіністаў ён лічыцца гарой, на якой можна асабліва добра выпрабаваць разрэджанае паветра падобных вышынь. Акрамя таго з Тубкаля адкрываецца захапляльная панарама навакольнай мясцовасці. Пры добрым надвор’і ўдалечыні можна ўбачыць нават пачатак пяскоў пустыні Сахара.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads