Маракеш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маракешmap
Remove ads

Маракеш (араб. مراكش) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, трэці па велічыні горад краіны пасля Касабланкі і Рабата. Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны ля падножжа Атласных гор. Насельніцтва — 1036 тыс. жыхароў (2006).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Тапонім «Марока» — скажонае іспанскае вымаўленне назвы гэтага горада (ісп.: Marruecos). У мінулым Марока было вядома на ўсходзе пад імем Маракеш і да гэтага часу называецца так у Іране.

Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1062 годзе Юсуфам ібн Ташфінам, першым кіраўніком дынастыі Эль-Мурабітын, і на працягу стагоддзя служыў сталіцай спачатку Альмаравідаў, а з 1147 года — Альмахадаў, якія прыйшлі ім на змену. Залаты век Маракеша прыпаў на кіраванне Якуба аль-Мансура (1184—1199), які пабудаваў мячэці Кутубія і Эль-Мансурыя. 70-мятровы мінарэт мячэці Кутубія дагэтуль застаецца сімвалам Маракеша.

У 1269 г. Маракеш перайшоў пад уладу Марынідаў, якія перанеслі сталіцу ў Фес. У XVI стагоддзі Саадзіты вярнулі яму сталічныя функцыі. У горадзе захаваўся руінаваны палац Эль-Бадзі і комплекс грабніц гэтых кіраўнікоў. У 1912 г. Маракешам авалодалі сахарскія паўстанцы на чале з аль-Хібам, але горад быў неўзабаве адваяваны французамі і да 1956 г. уваходзіў у склад французскага пратэктарата Марока. Фактычнае кіраванне горадам знаходзілася ў руках феадальнага сямейства аль-Глаўі, адзін з прадстаўнікоў якога (Тамі аль-Глаўі) ініцыяваў у 1953 г. звяржэнне султана Мухамеда V.

Remove ads

Клімат

Больш інфармацыі Клімат Маракеша, Паказчык ...
Remove ads

Славутасці

Хуткія факты

Медзіна Маракеша, прылічана ў 1985 г. да помнікаў Сусветнай спадчыны, завецца «чырвоным горадам» па прычыне рудаватага адцення глінабітных будынкаў і ўмацаванняў. У сэрцы медзіны — плошча Джэма эль-Фна. Тут можна ўбачыць акрабатаў, казачнікаў, прадаўцоў вады, танцораў, музыкантаў. За старым горадам распасціраецца працяглы пальмавы гай. Маракеш увогуле славіцца сваімі садамі і паркамі. Сярод іх варта вылучыць аліўкавы гай Менара і абнесеныя агароджай сады Агдал плошчай 405 га.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads