Джэй Дзі Вэнс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэй Дзі Вэнс
Remove ads

Джэй Дзі Вэнс, поўнае імя Джэймс Дэвід Вэнс (англ.: James David (J. D.) Vance; нар. 2 жніўня 1984(1984-08-02), Мідлтаўн) — амерыканскі прадпрымальнік і палітык-рэспубліканец. Віцэ-прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2025 года. Сенатар ЗША ад штата Агая ў 2023—2025 гадах.

Хуткія факты Джэй Дзі Вэнс, Сенатар ЗША ...

15 ліпеня 2024 года кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп абвясціў пра выбар Вэнса кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі на выбары 2024 года[6]. Пасля перамогі Трампа ў лістападзе 2024 года Вэнс стаў самым маладым віцэ-прэзідэнтам з часоў Рычарда Ніксана.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Вэнс у Корпусе марской пяхоты у 2003 годзе.
Thumb
Трамп і Вэнс на Нацыянальным з’ездзе Рэспубліканскай партыі у 2024 годзе.

Пры нараджэнні атрымаў імя Джэймс Дональд Боўмэн (англ.: James Donald Bowman), пасля разводу маці змяніла сыну імя на Джэймс Дэвід Хэймел (англ.: James David Hamel) у гонар новага мужа[7]. Пазней узяў прозвішча дзеда, Джэймса Лі Вэнса (англ.: James Lee Vance)[8].

У 2003 годзе пасля заканчэння школы пайшоў служыць у Корпус марской пяхоты, падчас Іракскай вайны займаўся ў Корпусе сувязямі з грамадскасцю, у 2007 годзе завяршыў службу. У 2009 годзе скончыў Універсітэт штата Агая, дзе вывучаў паліталогію і філасофію, у 2013 годзе скончыў Ельскую школу права. Працаваў адвакатам у юрыдычнай фірме Sidley Austin ў Ілінойсе, працягнуў кар’еру ў Крамянёвай даліне[9].

У 2017 годзе стаў дзелавым партнёрам сузаснавальніка AOL Стыва Кейса ў венчурнай кампанія Revolution LLC, якая дзейнічае ў рэгіёнах так званага «іржавага пояса» з мэтай іх эканамічнага аздараўлення з прычыны падзення традыцыйных прамысловых вытворчасцяў[10].

На пачатку палітычнай кар’еры Вэнс быў крытыкам Дональда Трампа, рэзка крытыкуючы яго перад выбарамі 2016 года, называў Публічна Трампа «ідыётам», у прыватным парадку — параўноўваў з Адольфам Гітлерам, а трампізм з наркотыкамі, якія «ап’яняюць самых няшчасных амерыканцаў», але пасля ператварыўся ў яго лаяльнага прыхільніка[11][12]. Вэнс напісаў мемуары, якія сталі ў ЗША бэстсэлерам Hillbilly Elegy: A Memoir of a Family and Culture in Crisis («Элегія вёскі: успаміны пра сям’ю і культуру падчас крызісу»). У 2020 годзе іх экранізаваў рэжысёр Рон Ховард, які затым у 2022 годзе публічна выказваў сваё здзіўленне з нагоды ператварэння Вэнса з праціўніка Дональда Трампа ў яго адданага прыхільніка[13].

На праймерыз па адбора ў сенатары ад рэспубліканскай партыі, Вэнс атрымаў падтрымку ад Дональда Трампа, Такера Карлсана і Пятра Тыля. На праймерыз набраў 32 % галасоў. 8 лістапада 2022 года Вэнс перамог на выбарах у Сенат ЗША дасведчанага палітыка, кангрэсмена ад Дэмакратычнай партыі Ціма Раяна[14].

15 ліпеня 2024 года, напярэдадні Нацыянальнага з’езда Рэспубліканскай партыі 2024 года, Вэнс быў абвешчаны ў Truth Social кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ад імя Дональда Трампа[15].

Remove ads

Погляды

Знешняя палітыка

10 снежня 2023 года напярэдадні візіту ў ЗША прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Вэнс заявіў у выступе на CNN:

У наяўнасці харчовы крызіс, які абвастраецца з-за вайны ва Усходняй Еўропе. Узнік энергетычны крызіс, які пагражае зрушыць мноства саюзных урадаў у Заходняй Еўропе. Што найбольш адпавядае інтарэсам Амерыкі, дык гэта прыняць, што Украіна саступіць частку сваёй тэрыторыі рускім, і што нам трэба завяршыць гэтую вайну. Калі я думаю пра велізарную чалавечую трагедыю тут, сотні тысяч усходнееўрапейцаў, нявінных, загінулі ў гэтым канфлікце. У нашых і ў іх інтарэсах спыніць гібель людзей.

11 снежня 2023 года Вэнс назваў візіт Зяленскага «самым ганебным фарсам» за першы год Вэнса ў Сенаце. У ток-шоу Лоры Інгрэм на Fox News ён заявіў, што гэта здарылася з прычыны «нягоднага працэсу», калі ўкраінскі прэзідэнт патрабаваў ад амерыканскіх заканадаўцаў 61 мільярдаў долараў падаткаплацельшчыкаў, паколькі ў выпадку адмовы з мэтай дамагчыся лепшай абароны паўднёвай мяжы ЗША іх можна будзе назваць марыянеткамі прэзідэнта Пуціна (у пацверджанне слоў свайго госця вядучая паказала ўрывак выступлення Зяленскага раней у той жа дзень). Далей Вэнс заявіў, што працяг такой палітыкі прывядзе да ператварэння Украіны ў пастаянную «дзяржаву-кліент ЗША», няздольную выплачваць пенсіі і выконваць іншыя дзяржаўныя функцыі[16].У той жа дзень, 11 снежня 2023 года, Вэнс заявіў, што:

Ёсць людзі, якія зрэзалі б сацыяльнае забеспячэнне, кінулі б нашых бабуль і дзядуляў у галечу. Навошта? Каб адзін з міністраў Зяленскага мог купіць вялікую яхту?

Дадзены наратыў[17] пра «украінскія яхты» быў створаны і актыўна распаўсюджваўся сеткай прарасійскага канспіролага Джона Дугана[18], што кажа пра тое, што Джэй Вэнс і некаторыя іншыя амерыканскія палітыкі сталі міжвольнымі ўдзельнікамі гэтай тэорыі змовы. 13 чэрвеня 2024 года ў The New York Times была апублікаваная калонка пра Вэнса, якая змяшчала наступнае яго выказванне пра перспектыву ўрэгулявання расийска-украінскага канфлікту:

Што я хацеў бы зрабіць і што, на маю думку, у прынцыпе дасягальна тут пры Амерыканскім лідарстве — але ніколі не ведаеш дакладна, пакуль не пачнеш размову, — дык гэта замарозіць тэрытарыяльныя межы дзе-небудзь паблізу ад таго месца, дзе яны знаходзяцца цяпер. Гэта пункт 1. Пункт 2: Вы гарантуеце незалежнасць Кіева, але таксама і яго нейтралітэт. Гэта фундаментальная рэч, пра якую рускія прасілі з самага пачатку. Я не наіўны ў гэтым пытанні. Я думаю, што рускія пра многае прасілі несумленна, але нейтралітэт — гэта відавочна тое, што яны лічаць жыццёва важным для сябе. І, па-трэцяе, у доўгатэрміновай перспектыве спатрэбіцца некаторая амерыканская дапамога ў галіне бяспекі. Я думаю, гэтыя тры рэчы, безумоўна, дасягальныя, так.

Вэнс лічыць прыярытэтнай фінансавую дапамогу ЗША Ізраілю ва ўзброеным канфлікце ў Газе[19]. Калі яго спыталі, ці падтрымае ён ваенныя дзеянні супраць Ірана пасля таго, як апалчэнцы, як мяркуецца, звязаныя з Іранам, напалі на войскі ЗША, Вэнс адказаў, што гэта будзе «памылкай», выказаўшы засцярогу, што гэта прывядзе да значнай эскалацыі сітуацыі[20][21].

Вэнс падзяляе меркаванне Трампа пра тое, што рост Кітая як «сусветнай фабрыкі» разбурыў вытворчы сектар Злучаных Штатаў, і называе КНР «самай вялікай пагрозай» для ЗША[22] .

Унутраная палітыка

На думку Вэнса, у кіраўніка эканамічнай палітыкі рэспубліканцаў у далейшым будуць пастаўленыя інтарэсы амерыканскіх работнікаў, а не глабальных эліт і транснацыянальных карпарацый. Сенатар Вэнс неаднаразова згадваў сваё сціплае паходжанне з няшчаснай сям’і ў сельскай мясцовасці, апісваючы створаны Дональдам Трампам рух «Make America Great Again» які адстойвае інтарэсы амерыканскіх рабочых[23].

Сябе Вэнс прылічае да руху «новых правых», якія лічаць, што «ліберальны праект» праваліўся як у ЗША, так і за іх межамі. «Новыя правыя» мараць, што на змену гэтаму «рэжыму» прыйдзе «амерыканскі нацыяналізм» — з жорсткім міграцыйным кантролем, дзяржаўным умяшаннем у эканоміку і выхаваннем у грамадстве кансерватыўных маральных стандартаў[12].

Вэнс выступае супраць права на аборт (але ў той жа час, не падтрымлівае забарону на ўзроўні штатаў), у поглядах на іміграцыю яго погляды шмат у чым супадаюць з Трампам, бо ён падтрымлівае заклік пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай[11].

Remove ads

Асабістае жыццё

У 2014 годзе Вэнс ажаніўся з дачкой імігрантаў з Індыі Ушэ Чылукуры, на 2024 год у іх сям’і трое дзяцей: Эван (6 гадоў), Вівек (4 гады), Мірабель (2 гады)[24].

Кнігі

  • Vance, J. D. (2016). Hillbilly Elegy: A Memoir of a Family and Culture in Crisis. Harper. ISBN 9780062300546.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads