Джэлам
рака ў Індыі і Пакістане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэ́лам — рака ў Індыі і Пакістане , прыток ракі Чынаб (басейн Інда).
Даўжыня ракі 774 (810[1]) км, плошча басейна 55,3 тыс. км². Вытокі на схілах хрыбта Пір-Панджал (Цэнтральныя Гімалаі). У вярхоўях перасякае Кашмірскую даліну, працякае праз возера Вулар. Мае спакойнае цячэнне. Суднаходная. Ніжэй глыбокай цяснінай прарываецца праз перадавы хрыбет Гімалаяў і выходзіць на Інда-Гангскую раўніну, дзе зноў становіцца суднаходнай. Сярэдні расход вады 895 м³/сек, падчас летніх мусонаў - звыш 20 тыс. м³/сек. Жывіць шырокую сетку арашальных каналаў. На Джэламе гарады Срынагары, Джэлам, Бхера, Хушаб.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 134. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads