Чынаб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чынаб
Remove ads

Чына́б[1] (хіндзі: चनाब, урду: چناب) — рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток ракі Сатледж (басейн Інда).

Хуткія факты Чынаб, Характарыстыка ...

Даўжыня — 1100 км, плошча вадазбору — 138 тысяч км². Вярхоўі ракі размешчаны ў Заходніх Гімалаях. На тэрыторыі Індыі рака цячэ ў глыбокай даліне, у Пакістане выцякае на раўніну ў Пенджабе. Сярэдні расход вады ля падножжаў Гімалаяў — 890 м³/с. Летнія паводкі. Асноўныя прытокі — Джэлам, Раві.

Рака мае выключнае значэнне для меліярацыі і сельскай гаспадаркі рэгіёну. На рацэ горад Мултан (Пакістан).

Чынаб (у старажытнасці Чандрабхага або Асікні) як адна з рэк Сямірэчча згадваецца ў Ведах.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads