Джэна Артэга

амерыканская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэна Артэга
Remove ads

Джэна Мары Артэга (англ.: Jenna Marie Ortega; нар. 27 верасня 2002(2002-09-27)[1][2], Палм Дэзерт, акруга Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША[3]) — амерыканская актрыса.

Хуткія факты Джэна Артэга, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Джэна Мары Артэга нарадзілася 27 верасня 2002 года ў даліне Коачэлла, штат Каліфорнія, чацвёртай з шасці дзяцей.[5] Яе бацька мексіканскага паходжання, а маці мексіканскага і пуэрта-рыканскага.[6][7]

Кар’ера

Артэга пачала захапляцца акцёрскім майстэрствам з шасці гадоў. Яна дэбютавала ў 2012 годзе, зняўшыся ў эпізодзе «Baby Bug» серыяла «Rob».[8] Пасля гэтага з’явілася на CSI: NY у эпізодзе «Unspoken» у ролі Эймі Мур.[9] У 2013 годзе знялася ў кіно з другараднай роляй у супергеройскім фільме «Жалезны чалавек 3» у ролі дачкі віцэ-прэзідэнта. У тым жа годзе знялася ў фільме жахаў «Insidious:Chapter 2» у ролі Эні. У 2014 атрымала ролю Зоі Леон у серыяле «Rake». [10]

З 2014 па 2019 год Артэга іграла ролю малодшай версіі Джэйн у камедыйна-драматычным серыяле «Jane the Virgin» [11], за якую атрымала прызнанне крытыкаў.

Таксама ў 2014 годзе яна знялася ў ролі Мэры Эн у камедыйным фільме «The Little Rascals Save the Day».[12][13]

У 2015 годзе Артэга была выбраны для арыгінальнага серыяла Netflix «Richie Rich» як частка асноўнага акцёрскага складу, яна выканала ролю Дарсі,[14] золаташукальніцы, якая марнуе грошы Рычы нават без яго згоды. У тым жа годзе яна знялася ў фільме «After Words» у ролі Ганны.[15]

Першую вядомасць Артэга набыла дзякуючы ролі Харлі Дыяс, сярэдняга дзіцяці сям’і Дыяс, у серыяле Disney Channel «Stuck in the Middle» (2016—2018). За гэтую ролю яна атрымала прэмію Imagen.

У тым жа годзе далучылася да акцёрскага складу дыснэеўскага тэлесерыяла «Elena of Avalor», дзе агучвала прынцэсу Ізабэлу.

У 2017 годзе знялася ў кліпе Джэйкаба Сарторыуса «Chapstick».[16]

Thumb
Артэга ў 2020 годзе

У 2018 годзе Артэга знялася ў фільме ««Saving Flora» ў галоўнай ролі Дон, дачкі ўладальніка цырка.[17][18] Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, а Артэга атрымала прызнанне за выкананне ролі. Яна была намінаваная на ўзнагароду за найлепшую галоўную жаночую ролю на Міжнародным кінафестывалі ў Саўтгемптане.[19]

Артэга выканала галоўную ролю Элі Алвес у другім сезоне серыяла трылера Netflix «Ты», які выйшаў 26 снежня 2019 года.[20][21][22] Другі сезон тэлесерыяла, як і першы, быў высока ацэнены, таксама як і ігра Артэгі.[23][24]

У 2019 годзе Артэга атрымала ролю Фіобы ў фільме жахаў Netflix «Няня: Каралева забойцаў».[25] Фільм выйшаў у пракат у верасні 2020 года [26][27] і атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў.[28]

У 2020 годзе агучыла Бруклін у мультыплікацыйным серыяле Netflix «Jurassic World Camp Cretaceous».[29] Серыял быў сустрэты неадназначнымі водгукамі, хоць пахвалілі агучванне Артэгі і астатняга акцёрскага складу.[30]

У 2020 годзе Артэга абвясціла, што дэбютуе ў пісьменніцкай творчасці кнігай «It’s All Love», якая выйшла ў студзені 2021 года.[31][32]

Пасля Артэга знялася ў ролі Кэці Торэс у камедыйным фільме Netflix «Дзень „Так“». [33] Фільм выйшаў у сакавіку 2021 года і атрымаў неадназначныя водгукі, хоць яе ігру высока ацанілі.[34][35][36]

У сакавіку 2021 года выйшаў школьны драматычны фільм «The Fallout», у якім Артэга выканала галоўную ролю Вады і атрымала прызнанне крытыкаў;[37] на HBO Max фільм быў выпушчаны 27 студзеня 2022 г.

Таксама знялася ў слэшэрах «Крык» (2022) і «Крык VI» (2023). За ролю ў слэшэры «Крык» Артэга атрымала прэмію MTV Movie Award за найлепшы спалох.[38][39]

У 2022 годзе Артэга пачала здымацца ў ролі Уэнздэй Адамс у камедыйным серыяле жахаў Netflix «Wednesday». За гэтую ролю яна была намінавана на «Залаты глобус» і «Прэмію Гільдыі кінаакцёраў».

Артэга таксама знялася ў фільме жахаў Foo Fighters «Studio 666», які выйшаў у лютым 2022 года [40][41][42][43] і ў фільме жахаў «X» рэжысёра Ці Уэста,[44] які выйшаў у сакавіку.

Пасля яе роляў у фільме жахаў 2021 года «Няня: Каралева забойцаў» і фільмах жахаў 2022 года «Крык», «Студыя 666», ««Х» і «Амерыканская бойня» яе празвалі новай каралевай крыку.[45][46][47][48][49]

Thumb
Артэга ў 2023 годзе

У камедыйным серыяле жахаў Netflix «Wednesday» (2022) [10][50] Артэга сыграла галоўную ролю Уэнздэй Адамс. Гульня Артэгі ў серыяле атрымала высокую ацэнку [51][52], і яна атрымала намінацыі на прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлесерыяле, мюзікле або камедыі і на прэмію Гільдыі кінаакцёраў за выдатную ролю акцёркі ў камедыйным серыяле.[53][54]

Remove ads

Дабрачыннасць і грамадская дзейнасць

Артэга выкарыстоўвала свае платформы для прасоўвання падтрымкі імігрантаў і палітыкі з іх удзелам.[55] Артэга з 13 гадоў з’яўляецца прыхільнікам Pride Over Prejudice, кампаніі, якая спрыяе прызнанню ЛГБТ- супольнасці.[56] Яна выступае за іміграцыю і супраць дыскрымінацыі.[57]

У 2018 годзе на Radio Disney Music Awards Артэга апранула куртку з надпісам «I Do Care And U Should Too» («Мне не ўсё роўна і вам павінна быць таксама»). Гэта стала яе адказам на паездку Меланні Трамп у цэнтр для дзяцей, якія былі разлучаны са сваімі бацькамі нелегаламі з-за міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. Мелання тады прыляцела ў цэнтр у куртцы з надпісам «I Really Don’t Care. Do U?» («Мне сапраўды ўсё роўна, а вам?»).[58]

Фільмаграфія

Фільмы

Больш інфармацыі год, Арыгінальная Назва ...

Музычныя кліпы

  • «Chapstick» (2017), Джэйкаб Сарторыус [16][59]
  • «Still Alive» (2023), Дэмі Ловаці (Артэга з’яўляецца на архіўных выявах фільма «Крык VI»)
Remove ads

Узнагароды і намінацыі

Больш інфармацыі Узнагарода, Год ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads